Станцыю метро «Беларуская» ўпрыгожвае Скульптурная кампазіцыя «Советская Белоруссия»
Станцыю метро «Беларуская» ўпрыгожвае Скульптурная кампазіцыя «Советская Белоруссия»
21.02.2022 г. Больш за 40 гадоў (з 1952 года да 90-х гадоў) кампазіцыя «Советская Белоруссия» двойчы лаўрэата Сталінскай прэміі скульптара Сяргея Арлова, упрыгожвала станцыю «Беларуская» Маскоўскага метро. Пазней яе дэмантавалі з-за будаўніцтва новага выхаду з падземкі. Доўгі час помнік лічыўся страчаным, пакуль у 2018 годзе яго ў распілаваным выглядзе не выявілі супрацоўнікі метрапалітэна на складзе ў электрадэпо. На працягу амаль двух гадоў працягвалася праца па аднаўленні скульптурнай групы. Спецыялісты сабралі яе з разрозненых элементаў, усталявалі на пастамент, старанна адрэстаўравалі, пафарбавалі ў залаты колер і арганізавалі мастацкае падсвятленне. З 2021 года скульптура зноў упрыгожвае станцыю «Беларуская» Замаскварэцкай лініі. Аўтар скульптуры адлюстраваў тры абагульненыя скульптуры-сімвала – жанчыны з дзіцем на руках, рабочага і яшчэ адной жанчыны, якая прытрымлівае размешчаны ў цэнтры герб Беларускай ССР. Вышыня кампазіцыі перавышае 4 метра, вага – некалькі тон. Версія для друку Крыніца:
https://russia.mfa.gov.by/be/embassy/news/f4fd46960d9bdf6c.html © Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на МЗС Беларусі з’яўляецца абавязковай
Kaynak:https://russia.mfa.gov.by/be/embassy/news/f4fd46960d9bdf6c.html
📌Станцыю метро «Беларуская» ўпрыгожвае Скульптурная кампазіцыя «Советская Белоруссия» https://t.co/e0JSt7Kdp6 pic.twitter.com/U9u99fqlV3
— Посольство Беларуси 🇧🇾🇷🇺 (@Embassybel) February 21, 2022